У той жа час яны канцэнтруюць сілы ў раёне Сумскай вобласці, што мяжуе з Харкавам.
Расіяне кантралююць палову прымежнага гораду Ваўчаньск. Паводле неафіцыйных звестак, за апошнія суткі ім удалося чарговы раз палепшыць свае пазіцыі ў горадзе і ваколіцах. Агрэсар таксама атакуе з паветра як памежныя раёны, так і сталіцу вобласці — Харкаў.
Больш за тыдзень доўжыцца расійскі наступ ў Харкаўскай вобласці. Агрэсар напаў туды з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Эксперты прагназуюць, што такі сцэнар можа паўтарыцца і ў Сумскай вобласці. Расіяне назапашваюць
свае сілы ў расійскай Курскай вобласці, што мяжуе з Сумшчынай.
Украінцам неабходна ўзмацніць там сваю прысутнасць, што аслабляе іх сілы на іншых кірунках фронту.
ПР/юл